Пасля больш чым двух гадоў уварвання ва Украіну расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін выглядае ўсё больш упэўнена. Яго галоўны палітычны канкурэнт Аляксей Навальны памёр, рашэнні аб далейшай ваеннай дапамозе ЗША Украіне затрымаліся ў Кангрэсе, а Расія перавяла сваю эканоміку ў рэжым вайны, падштурхоўваючы вытворчасць абароннай прамысловасці і эканамічны рост, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, адзначае часопіс.
«Усё гэта яшчэ раз больш-менш згодна з планам Крамля», – прызнаў генеральны дырэктар знешняй выведкі Эстоніі Каўпо Розін. Ён дадаў, што расійскія вайскоўцы вынеслі ўрокі з памылак, дапушчаных на пачатковых этапах вайны, і з беспрэцэдэнтнай хуткасцю адаптуюцца да новых умоў.
«Расіяне заўсёды вырашалі свае праблемы масава, і гэта ў іх атрымлівалася на працягу ўсёй гісторыі», – адзначыў Розін. На яго думку, «рэформы расійскіх узброеных сілаў, верагодна, прывядуць да пабудовы арміі з нізкім тэхналагічным узроўнем, паводле савецкага ўзору, але з высокай агнявой моцай, уключаючы артылерыю».
У канцы 2022 года міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў аб планах перабудаваць структуру ўзброеных сіл і павялічыць іх колькасць на 30%, да 1,5 млн чалавек у 2026 годзе. Выведка Эстоніі прагназуе, што Масква падвоіць колькасць вайскоўцаў у параўнанні з колькасцю салдат, дыслакаваных на захадзе краіны непасрэдна перад уварваннем ва Украіну.
«Масква моцна пацягнулася да сваіх запасаў артылерыйскіх снарадаў, павялічыла вытворчасць і нават замовіла пастаўкі ў Паўночнай Карэі і Ірана, што дало Расіі перавагу ў агнявой моцы над Украінай сем да аднаго», – адзначыў Антс Ківіселг, кіраўнік эстонскай ваеннай выведкі.
Дырэктар знешняй разведкі Эстоніі адзначыў, што «вайны паміж Расеяй і НАТА магчыма пазбегнуць, таму што яшчэ шмат чаго можна зрабіць, каб стрымліваць Маскву». «Многае залежыць ад нашых дзеянняў на Захадзе», – падкрэсліў ён.
«Канкрэтная задача, якая цяпер стаіць перад намі, – забяспечыць поспех Украіны ў гэтай вайне. Ад гэтага шмат у чым залежыць будучыня Еўропы», – сказаў Розін.
ав/РАР