Беларуская Служба

Санкцыі ЕС за смерць Навальнага прынятыя і ўступяць у сілу ў пятніцу

20.03.2024 19:03
Пад санкцыі трапяць 33 чалавекі і папраўчыя калоніі, у якіх утрымліваўся Аляксей Навальны.
Аляксей НавальныАўтар: IlyaIsaev - Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Амбасадары краінаў-членаў ЕС прынялі санкцыі ў сувязі са смерцю расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Яны ўступяць у сілу ў пятніцу пасля публікацыі ў Афіцыйным выданні ЕС. Зялёнае святло для іх прыняцця далі ў панядзелак міністры замежных спраў членскіх краінаў, нагадала карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Першапачаткова ў санкцыйны спіс былі ўключаныя 34 чалавекі, але падчас перамоваў аднаго з іх выключылі. Такім чынам, пад санкцыі трапяць 33 чалавекі і папраўчыя калоніі, у якіх утрымліваўся Аляксей Навальны. У спіс увайшлі, між іншым, пракуроры, суддзі, прадстаўнікі расійскай турэмнай службы і Міністэрства юстыцыі. Пра тое, хто менавіта трапіў пад санкцыі, можна будзе паведаміць пасля іх уступлення ў сілу, то бок пасля публікацыі ў афіцыйным выданні ЕС. Знаходжанне ў чорным спісе азначае забарону на ўезд у ЕС і блакіроўку актываў і рахункаў у еўрапейскіх банках.

IAR/аз