Беларуская Служба

Славенія далучылася да ініцыятывы закупкі боепрыпасаў для Украіны. Аўстрыя адмовілася

27.03.2024 07:46
Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі ўдзельнічаў у аўторак у сустрэчы міністраў фармату С-5, які складаецца з: Чэхіі, Славеніі, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі.
Sikorski potwierdził w Pradze zaangażowanie Polski w czeską inicjatywę amunicyjną
Sikorski potwierdził w Pradze zaangażowanie Polski w czeską inicjatywę amunicyjnąShutterstock/Sergei Telenkov

Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі абвясціў у аўторак, што Славенія далучылася да чэшскай ініцыятывы закупкі боепрыпасаў для Украіны. Аўстрыя адмовілася і абгрунтавала гэтае рашэнне сваім даўнім вайсковым нейтралітэтам.

Любляна хоча выдзеліць Украіне 1 мільён еўра на боепрыпасы.

Аўстрыйцы афіцыйна адмовіліся ад удзелу ў чэшскай ініцыятыве, спаслаўшыся на ваенны нейтралітэт краіны.

З краін С-5 да праграмы не далучыліся ні вугорцы, ні славакі. Ліпаўскі прызнаўся, што чакаў такога рашэння.

Чэскі міністр падкрэсліў, што цяпер самае галоўнае – падтрымаць Украіну, на якую напала Расея. Ён дадаў, што ўсімі магчымымі спосабамі, у тым ліку гуманітарнай дапамогай. У размове з партнёрамі ён падкрэсліў, што падтрымка Украіны зыходзіць з падтрымкі Кіева пачатку перамоваў аб уступленні ў Еўрасаюз.

Чэшская ініцыятыва прадугледжвае закупку не менш за 800 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў у краінах за межамі ЕС. Аперацыя трымаецца ў сакрэце – вядомыя краіны, якія ўносяць грошы на закупку, але не краіны, якія прадаюць ракеты.

PAP/вх