Беларуская Служба

Bloomberg: Макрон хоча кіраваць знешняй палітыкай ЕС, але не ўсе гэта прымаюць

27.03.2024 14:34
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон спрабуе пазіцыянаваць сябе як лідара ЕС у сферы знешняй палітыкі, але не ўсе краіны гэтым задаволеныя.
Prezydent Francji Emmanuel Macron: powstanie koalicja ws. pocisków średniego i dalekiego zasięgu dla Ukrainy
Prezydent Francji Emmanuel Macron: powstanie koalicja ws. pocisków średniego i dalekiego zasięgu dla UkrainyPAP/EPA/GONZALO FUENTES / POOL

Паводле выдання Bloomberg, новая, больш жорсткая пазіцыя Францыі ў замежнай палітыцы стала відавочнай, калі Макрон публічна адмовіўся выключыць магчымасць адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну.

«Але не ўсе яго саюзнікі перакананыя, што ён найлепш выказвае іх інтарэсы. Яго супярэчлівае выказванне пра войскі на сушы (ва Украіне) выклікала неадкладную і вельмі публічную крытыку з боку канцлера Германіі Олафа Шольца і раззлавала афіцыйных асоб ЗША, якія прыватна кажуць, што такі крок можа нават выклікаць сутыкненне з Масквой», – піша Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка, знаёмага з дыскусіямі паміж саюзнікамі.

Словы Макрона аб магчымасці ўводу войскаў ва Украіну, як ён сцвярджаў, мелі на мэце пасеяць няўпэўненасць ва Уладзіміра Пуціна, але, на думку чыноўнікаў, знаёмых з перамовамі НАТА па Украіне, яны маглі мець адваротны эфект.

Прымусіўшы Берлін публічна адмаўляць магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну, Макрон здолеў разбурыць блытаніну аб «чырвонай лініі» саюзнікаў, так заявіў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

«Яго каментары таксама не былі вельмі прадуманымі з пункту гледжання аператыўнай бяспекі – на думку некалькіх афіцыйных асоб, якія размаўлялі з Bloomberg ананімна – тым больш, што некалькі краін ужо спакойна накіравалі пэўную колькасць войскаў ва Украіну», – падкрэслівае агенцтва.

Bloomberg адзначае, што некаторыя прэм'ер-міністры ЕС, несумненна, віталі б лідарства Макрона, і многія віталі яго больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расіі, але крытыкі французскага прэзідэнта кажуць, што ён чалавек слова, а не справы.



У гэтым кантэксце Bloomberg нагадвае, што хаця ў мінулым месяцы Макрон падтрымаў ініцыятыву Чэхіі перадаць Украіне 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў з крыніц па-за ЕС, Францыя пакуль не выдзеліла грошай на гэтыя мэты, хоць Германія ўклала 300 мільёнаў еўра, каб набыць 180 000 снарадаў.

«Францыя таксама моцна адстае ад сваіх саюзнікаў у агульным абʼёме дапамогі Украіне», – падкрэслівае Bloomberg са спасылкай на Кільскі інстытут сусветнай эканомікі. Парыж паабяцаў Кіеву толькі менш за 2 мільярды еўра дапамогі, а Нямеччына – 22 мільярды.

Агенцтва адзначае, што Макрон хацеў бы запоўніць пустэчу, якая засталася пасля сыходу з палітыкі шматгадовага канцлера ФРГ Ангелы Меркель. Аднак ён «упусціў магчымасць рашуча ўзяць на сябе еўрапейскае стырно кіравання ў пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, – сказаў Рым Момтаз (Rym Momtaz) з Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS). – Цяпер ён спрабуе выправіць гэтую памылку».

PAP/вх

Славенія далучылася да ініцыятывы закупкі боепрыпасаў для Украіны. Аўстрыя адмовілася

27.03.2024 07:46
Міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі ўдзельнічаў у аўторак у сустрэчы міністраў фармату С-5, які складаецца з: Чэхіі, Славеніі, Славакіі, Венгрыі і Аўстрыі.

Амаль 40 тысяч чалавек у Івана-Франкоўскай вобласці афіцыйна шукаюць за няяўку на прызыўныя пункты

27.03.2024 13:03
Намеснік начальніка Івана-Франкоўскага абласнога ТЦК і СП расказаў, што план мабілізацыі рэалізуецца з цяжкасцямі