Беларуская Служба

У Еўрасаюзе склікана пазачарговае пасяджанне міністраў у сувязі з атакай на Ізраіль

14.04.2024 16:30
«Мэта — унесці свой уклад у зніжэнне напружанасці ў рэгіёне і забеспячэнне бяспекі».
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Fabrizio Maffei/shutterstock

Кіраўнік дыпламатыі ЕС склікаў на аўторак пазачарговае пасяджэнне ў сувязі з нападам Ірана на Ізраіль. Сустрэча з удзелам міністраў замежных спраў 27 членаў супольнасці пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. «Мэта — унесці свой уклад у зніжэнне напружанасці ў рэгіёне і забеспячэнне бяспекі», — напісаў Жазэп Барэль на платформе X.

Францыя заклікае сваіх грамадзян пакінуць Іран. Прычына — «рэзкі рост напружанасці ў рэгіёне пасля беспрэцэдэнтнага нападу Ірана на Ізраіль». Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Парыж імкнецца падтрымліваць стабільнасць на Блізкім Усходзе. «Францыя разам з партнёрамі працуе над дээскалацыяй напружанасці і заклікае да стрыманасці», — напісаў Макрон у сацсетках.

Брытанцы адправілі на Блізкі Усход больш самалётаў. Самалёты RAF узмацнілі брытанскія сілы, якія ўжо дзейнічалі ў гэтым раёне. Гаворка ідзе пра аперацыю «Шэйдэр», накіраваную супраць так званай «Ісламскай дзяржавы». Знішчальнікі могуць збіваць беспілотнікі або ракеты над Сірыяй і Іракам. Брытанскія самалёты, у тым ліку авіязапраўшчыкі, выконваюць і іншую ролю. Яны могуць запоўніць прабелы, пакінутыя амерыканскімі самалётамі, якія падтрымліваюць Ізраіль. Да гэтага часу машыны з ЗША ўдзельнічалі ў такой жа місіі над Іракам і Сірыяй.

IAR/нг

Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.

Дональд Туск пра сітуацыю ў Ізраілі: не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы

14.04.2024 08:23
Тым не менш, польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю.

Жыхарка Тэль-Авіву ўкраінка Іна: Жыццё працягваецца, толькі садкі зачыненыя

14.04.2024 13:04
У краіне змякчылі некаторыя меры бяспекі — адмянілі абавязак пакідаць прытулкі паблізу.

Беларусь занепакоеная эскалацыяй сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне, але Ірана не асуджае

14.04.2024 14:27
МЗС распаўсюдзіла заяву ў сувязі з атакай на Ізраіль.