Беларуская Служба

Міністры замежных спраў G7 абмяркуюць крызіс на Блізкім Усходзе

15.04.2024 19:02
Трохдзённая сустрэча міністраў замежных спраў G7 пачнецца ў бліжэйшую сераду на Кіпры.
РымMarkus Bernet/Wikimedia Commons/CC

У сераду на Капры пачнецца трохдзённая сустрэча міністраў замежных спраў G7. Яе склікаў міністр замежных спраў Італіі, якая сёлета ўзначальвае групу.

Сустрэча будзе амаль цалкам прысвечана крызісу на Блізкім Усходзе. Віцэ-прэм’ер і кіраўнік італьянскай дыпламатыі Антоніа Таяні паведаміў, што перад сустрэчай на Капры ў Рыме пройдуць перамовы з усімі амбасадарамі арабскіх краін:

- Мы будзем працягваць працаваць на карысць міру. Гэта наша галоўная мэта. Мы павінны давесці да дээскалацыі канфлікту. Важна, каб у яго бакоў перамог здаровы сэнс і асцярожнасць.

Учора па ініцыятыве прэм'ера Джорджыі Мелоні адбылася відэаканферэнцыя лідараў краін G7. Удзельнікі рашуча асудзілі напад Ірана на Ізраіль, заявіўшы аб поўнай падтрымцы Ізраіля. У выніковым дакуменце ўдзельнікі сустрэчы абавязаліся цесна працаваць над спыненнем агню ў Сектары Газа і вызваленнем ізраільскіх закладнікаў.

IAR/аз

Савет Бяспекі ААН: Надышоў час адысці ад краю прорвы

15.04.2024 13:01
Амбасадары Ізраіля і Ірана абвінавацілі адзін аднаго ў дзеяннях, якія яны назвалі тэрарызмам.

МЗС Польшчы рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на Блізкі Усход

15.04.2024 16:01
Пакуль няма неабходнасці эвакуяваць польскіх грамадзян з Ізраіля, паведаміла ведамства.