Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі адкрылі першы музей, прысвечаны змаганню польскіх лётчыкаў у Каралеўскіх ВПС падчас вайны

20.04.2024 17:36
Стваральнікі ўстановы пачыналі практычна з нуля – ад збору экспанатаў па рамонт будынку, дзе размясціўся музей. 
   303-
Лётчыкі славутага польскага 303-га дывізіёну крыніца: Royal Air Force official photographer/Imperial War Museum/public domain

У суботу, 20 красавіка, у Лінкальншыры ў Вялікабрытаніі адкрылі першы музей, прысвечаны польскім лётчыкам, якія служылі ў брытанскіх Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах падчас Другой сусветнай вайны. 

Музей адкрыты на былой базе ВПС Вялікабрытаніі. Стваральнікі ўстановы пачыналі практычна з нуля – ад збору экспанатаў па рамонт будынку, дзе размясціўся музей. 

У Вялікабрытаніі існуюць гістарычныя і ваенныя музеі, дзе частка экспазіцый знаёміць з роляй палякаў у змаганні з Германіяй, але ўстанова ў Лінкальншыры цалкам прысвечаная польскім авіятарам.

вс

відэа: Некалькі гадоў таму ў Польшчы знялі мастацкі фільм, прысвечаны лётчыкам польскага 303-га знішчальнага дывізіёну ВПС Вялікабрытаніі  

80 гадоў таму пачалася Бітва за Брытанію (ВІДЭА)

10.07.2020 18:17
Падчас бязлітасных паветраных баёў Каралеўскія ВПС Вялікабрытаніі пры падтрымцы лётчыкаў з іншых краін, у тым ліку Польшчы.

Пілот Антоні Главацкі - паляк, які за адзін дзень збіў пяць нямецкіх самалётаў

04.09.2020 09:02
Бітва за Брытанію, у якой удзел прымаў і Главацкі, працягвалася з 10 ліпеня па 30 кастрычніка 1940 года.