Беларуская Служба

80 гадоў таму пачалася Бітва за Брытанію (ВІДЭА)

10.07.2020 18:17
Падчас бязлітасных паветраных баёў Каралеўскія ВПС Вялікабрытаніі пры падтрымцы лётчыкаў з іншых краін, у тым ліку Польшчы.
Аўдыё
  • 80 гадоў таму меў месца пачатак гістарычнай падзеі, якая стала адным з важнейшых момантаў Другой сусветнай вайны
Fragment plakatu do filmu 303. Bitwa o Anglię
Fragment plakatu do filmu "303. Bitwa o Anglię"Materiały Prasowe/Kino Świat

80 гадоў таму меў месца пачатак гістарычнай падзеі, якая стала адным з важнейшых момантаў Другой сусветнай вайны. 10 ліпеня 1940 года пачалася Бітва за Брытанію – авіяцыйнае змаганне гітлераўцаў і англічан, якіх падтрымлівалі саюзнікі. Важную ролю ў бітве адыгралі польскія лётчыкі.

Бітва за Брытанію працягвалася з 10 ліпеня па 30 кастрычніка 1940 года. Гэты тэрмін упершыню выкарыстаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль. Ён гэтак назваў спробу Трэцяга рэйха заваяваць панаванне ў паветры над поўднем Англіі і падарваць баявы дух брытанскага народа.

Падчас бязлітасных паветраных баёў Каралеўскія ВПС Вялікабрытаніі пры падтрымцы лётчыкаў з іншых краін, у тым ліку Польшчы, адбілі спробы Люфтвафэ заваяваць панаванне ў паветры, знішчыць брытанскую авіяцыю, разбурыць прамысловасць і інфраструктуру краіны, дэмаралізаваць насельніцтва і тым самым прымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі ці заключэння міру.

Бітва за Брытанію стала першай ваеннай кампаніяй, у якой удзельнічалі выключна ВПС і сілы супрацьпаветранай абароны. З ліпеня 1940 года асноўнымі мэтамі нямецкіх бамбардзіровак з’яўляліся прыбярэжныя канвоі і марскія базы, але ўжо праз месяц Люфтвафэ пераключыліся на англійскія аэрадромы. Немцы таксама бамбілі заводы і аб’екты наземнай інфраструктуры.

Няздольнасць Германіі да выканання пастаўленых перад пачаткам кампаніі задач лічыцца першым паражэннем Трэцяга рэйха ў Другой сусветнай вайне і адным з яе паваротных пунктаў.

«Дзень Бітвы за Брытанію» адзначаецца ў Вялікабрытаніі 15 верасня. Страты, панесеныя нямецкімі ВПС у той дзень 1940 года, прымусілі германскае камандаванне прызнаць немагчымасць зламаць абарону Брытанскіх астравоў і маральны дух брытанцаў.

Актыўны ўдзел у абароне Вялікабрытаніі прымалі палякі.

2 жніўня 1940 года быў створаны Дывізіён 303 – легендарнае польскае авіяцыйнае падраздзяленне, якое абараняла Туманны Альбіён у шэрагах брытанскай каралеўскай арміі. Польскі авіяатрад лічыцца адным з найлепшых авіяцыйных падраздзяленняў часоў Другой сусветнай вайны.

У брытанскіх ВПС служылі лётчыкі іншых нацыянальнасцей, у тым ліку і палякі. Гэта былі афіцэры ваенна-паветраных сіл Польшчы, якім пасля нападу гітлераўцаў на радзіму ў верасні 1939 года ўдалося пакінуць краіну і праз еўрапейскія дзяржавы (часам не толькі еўрапейскія) дабрацца на Брытанскія астравы.

Калі брытанцы зразумелі, што ў іх у паветры – сур’ёзны і добра ўзброены вораг, яны вырашылі пасадзіць на самалёты іншаземцаў, хоць першапачаткова да такой ідэі падыходзілі са скептыцызмам.

Польскія лётчыкі адважна баранілі паветраную прастору над каналам Ла-Манш і паўднёвай Англіяй. А сілы былі няроўныя: у ліпені 1940 года Люфтвафэ мела на ўзбраенні 990 знішчальнікаў і 1640 бамбавікоў, Вялікабрытанія – 960 знішчальнікаў і 400 бамбавікоў.

Польскі дывізіён хоць і быў сфармаваны 2 жніўня, то ў першы бой уступіў 31 жніўня, збіваючы 6 варожых самалётаў і не панёсшы ўласных страт.

Нягледзячы на перавагу ў сіле, немцы панеслі паразу. І ў гэтым – немалая заслуга польскіх лётчыкаў. Акрамя славутага Дывізіёну 303, у шэрагах брытанскай авіяцыі былі яшчэ тры польскія дывізіёны – адзін знішчальнікаў і два бамбавікоў. Акрамя таго, 81 польскі лётчык служыў у брытанскіх авіяцыйных падраздзяленнях.

Усе польскія дывізіёны праслужылі да канца вайны і былі расфармаваныя пасля яе заканчэння.

Агулам лётчыкі Дывізіёну 303 знішчылі ў паветры і на зямлі 297 самалётаў праціўніка.

вс

на фота: плакат польска-брытанскага мастацкага фільму «Дывізіён 303. Сапраўдная гісторыя» (2018 год)

на відэа: прома-ролік кінакарціны 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу