Беларуская Служба

Генштаб УСУ: 463 тысячы расійскіх вайскоўцаў загінулі ад пачатку вайны супраць Украіны

25.04.2024 15:01
Паводле звестак Генштаба Украіны, за гэты час расійская армія страціла каля 70 тысяч адзінак цяжкай баявой тэхнікі.
463
463 тысячы расійскіх вайскоўцаў загінулі ад пачатку вайны супраць УкраіныPAP/Alena Solomonova

Генштаб Украіны паведаміў, што ў апошнія дні расійскі агрэсар нясе страты на фронце. На думку ваенных экспертаў, вораг любой цаной хоча зламаць украінскія лініі абароны і спадзяецца зрабіць гэта да ўзнаўлення паставак амерыканскай зброі ва Украіну. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Паводле звестак Генштаба Украіны, за мінулыя суткі агрэсар нанёс удары ракетамі, беспілотнікамі і артылерыяй па 11 рэгіёнах, у асноўным па ўсходнім і паўднёвым участках фронту. За гэты час расійскaя армія страціла прыкладна 1 040 салдат. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што з пачатку вайны расіяне страцілі агулам амаль 463 тысячы вайскоўцаў і каля 70 тысяч адзінак цяжкай баявой тэхнікі.

IAR/аз

Амерыканская зброя для Украіны ўжо чакае ў Польшчы

24.04.2024 13:00
«Частка тэхнікі падрыхтаваная загадзя і бліжэйшымі днямі будзе дастаўлена ва Украіну», — пацвердзіў Польскаму радыё высокапастаўлены прадстаўнік Белага дому.

Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтавыя базы ў Смаленскай вобласці

24.04.2024 14:25
У ноч з аўторка на сераду былі знішчаныя «дзве базы захоўвання і перапампоўкі гаруча-змазачных матэрыялаў у гарадах Ярцава і Раздорава Смаленскай вобласці Расіі».