Беларуская Служба

У Белым доме мяркуюць, што дапамога ЗША дапаможа Украіне пачаць контрнаступ у 2025 годзе

05.05.2024 11:06
Украіна паспрабуе пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе пасля атрымання больш чым 60 мільярдаў долараў ваеннай дапамогі ад ЗША.
Doradca Joe Bidena, Jake Sullivan
Doradca Joe Bidena, Jake SullivanShutterstock.com/photowalking

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што што ён чакае «блізкатэрміновага поспеху Расіі» на полі бою, нягледзячы на ​​новы пакет фінансавання ЗША, зацверджаны ў мінулым месяцы, таму што «вы не можаце імгненна пераключыць рубільнік», піша Financial Times.

Джэйк Саліван дадаў, што з новай дапамогай Вашынгтона Кіеў зможа «трымаць абарону» і «забяспечыць, каб Украіна супрацьстаяла нападу Расіі» на працягу 2024 года.

Выказваючыся пра сцэнар вайны ў наступным годзе, Саліван адзначыў, што Украіна мае намер «рухацца наперад, каб вярнуць тэрыторыю, якую ў яе забралі расіяне».

«Яго каментары аб патэнцыйным контрнаступленні з боку Украіны зʼяўляюцца найбольш выразнай артыкуляцыяй Белага дома таго, як ён бачыць развіццё канфлікту ў выпадку перамогі прэзідэнта Джо Байдэна на выбарах у лістападзе», – гаворыцца ў публікацыі.

Выданне таксама дадае, што любы новы наступ Украіны ў 2025 годзе будзе залежаць ад павелічэння фінансавання і адабрэння Кангрэсам ЗША і Белым домам.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 24 красавіка падпісаў ухвалены Кангрэсам пакет заканадаўчых актаў, які прадугледжвае выдзяленне Украіне амаль 61 мільярда долараў дадатковай вайсковай і эканамічнай дапамогі, а таксама дапамогі іншым саюзнікам ЗША.

вх