Беларуская Служба

У Літве ў сетцы вайсковых частак за першыя некалькі дзён зарэгістраваліся больш за 1600 добраахвотнікаў

05.05.2024 16:38
У Літве ствараецца сетка вайсковых частак ці камендатур.
Літоўскія вайскоўцы крыніца: Lietuvos karo akademija/EIMANTO GENIO NUOTR

Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што за першыя дні рэгістрацыі (яна пачлася з 1 мая) запісалася больш за 1600 добраахвотнікаў.

Такія камендатуры маюць быць сувязным звяном паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі.

Агулам такіх пунктаў па ўсёй краіне 26.

Запіс валанцёраў плануецца да канца жніўня. Улады Літвы хочуць, каб жыхары краіны ведалі, як абараніць свае дамы ў выпадку магчымага нападу, куды ісці і як дапамагчы адзін аднаму. Задача асобных штабоў — барацьба з дыверсійнымі групамі, абарона крытычнай інфраструктуры, стварэнне пунктаў кіравання, кантроль за эвакуацыяй. Запісацца ў камендатурах могуць усе грамадзяне, але ў арміі не хаваюць, што будуць рады людзям з вайсковымі навыкамі або профільнай адукацыяй.

Валанцёры возьмуць удзел у вучэннях, падчас якіх атрымаюць зброю, бронекамізэлькі, процівагазы і іншую вайсковую тэхніку. Першыя трэніроўкі могуць пачацца ў кастрычніку.

IAR/вх