Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме

07.05.2024 18:28
Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць тры дні.
Літоўскія сцягіshutterstock/Janis Smits

У Літве ў аўторак, 7 мая, пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндуме аб захаванні грамадзянства. Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць тры дні. Выбарчыя ўчасткі як падчас датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання ў нядзелю, 12 мая, будуць адкрытыя з 7:00 да 20:00 гадзіны.   

За пасаду кіраўніка краіны змагаюцца восем кандыдатаў, у тым ліку актуальны прэзідэнт Гітанас Наўседа, які балатуецца на другі тэрмін. 

Падчас першага туру прэзідэнцкіх выбараў таксама адбываецца рэферэндум аб падвойным грамадзянстве. Актуальна Канстытуцыя Літвы забараняе мець літоўскім грамадзянам пашпарты іншых краін. На рэферэндуме вынесенае пытанне аб адмене гэтага палажэння.   

вс