Беларуская Служба

СМІ: Беспілотнік СБУ ударыў у нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане на поўдні Расіі

09.05.2024 14:35
Расійскі бок раней пацвердзіў факт пашкоджання будынка НПЗ, але запэўніў, што завод працуе ў штатным рэжыме.
.
У. ПуцінPAP/EPA/SERGEY BOBYLEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

- Беспілотнік Службы бяспекі Украіны (СБУ) ударыў у нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане на поўдні Расіі, пераадолеўшы рэкордную адлегласць у 1500 км, паведамляе ў чацвер агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", спасылаючыся на добра інфармаваную крыніцу.

«Пасля начных выбухаў на двух нафтаперапрацоўчых заводах у Краснадарскім краі Расbі беспілотнік далёкага радыусу дзеяння +наведаў+ раніцай Рэспубліку Башкартастан, дзе ўдарыў у нафтаперапрацоўчы завод «Газпрама», - сказала крыніца.

Расійскі бок раней пацвердзіў факт пашкоджання будынка НПЗ, але запэўніў, што завод працуе ў штатным рэжыме.

Паводле суразмоўцы агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», «СБУ яшчэ раз даказала, што мае эфектыўныя тэхналагічныя рашэнні, якія дапамагаюць наносіць ворагу балючыя ўдары», а расійскія НПЗ не ў бяспецы нават у глыбокім тыле.

У сакавіку агенцтва Reuters паведамляла, што з-за ўкраінскіх нападаў на НПЗ магутнасці па перапрацоўцы нафты ў Расіі скараціліся на 14%. Расійскія ўлады пацвердзілі гэтыя паведамленні, не ўдакладняючы маштабаў, і прыпынілі экспарт паліва, каб абмежаваная вытворчасць НПЗ не паўплывала на цэны на мясцовым рынку.

ав