Беларуская Служба

У Польшчы створаць камісію па вывучэнні ўплыву Расіі і Беларусі на грамадска-палітычнае жыццё  

10.05.2024 12:36
Новы кіраўнік МУС, міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк адпавядае за законапраект аб стварэнні камісіі па вывучэнні ўплыву Расіі і Беларусі.
,
Крэмль, Масква Фота: shutterstock.com/Eugene_Photo

У пятніцу, 10 траўня прэм'ер Польшчы Дональд Туск абвясціў аб стварэнні камісіі па вывучэнні расійскага і беларускага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё ў Польшчы ў апошнія гады:

-Паводле маёй прапановы, будзе скліканая Калегія спецыяльных службаў, і мы будзем працягваць працу ў кантэксце ўплыву расійскіх і беларускіх спецслужбаў на грамадскае жыццё і сітуацыю ў Польшчы цягам мінулых некалькіх гадоў.

Як я і чакаў, міністр Сямоняк падрыхтаваў законапраект, паводле якога будзе створаная канстытуцыйная камісія, якая будзе вывучаць уплыў Расіі і Беларусі на тое, што адбывалася ў Польшчы. Гэта таксама тычыцца сітуацыю на беларускай мяжы.

Пасля зацвярджэння прэзідэнтам кадравых перастановак, звязаных з заменай чатырох міністраў,  міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк зойме таксама пасаду міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Папярэдні кіраўнік МУС Польшчы Марцін Кервіньскі балатуецца ў Еўрапарламент.

Менавіта Томаш Сямоняк адпавядае за законапраект аб стварэнні камісіі па вывучэнні ўплыву Расіі і Беларусі.

iar/ez



Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на ўцёкі суддзі ў Беларусь:  Беспрэцэдэнтная сітуацыя

07.05.2024 13:23
Кіраўнік урада Польшчы атрымаў інфармацыю ад польскіх спецслужбаў і заявіў, што гэтая справа бярэ свой пачатак даўно.