Беларуская Служба

Прэм'ер Літвы: Мы можа накіраваць нашых вайскоўцаў ва Украіну 

10.05.2024 16:21
Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце заявіла, што ў выпадку такога навучання неабходна таксама ўлічваць патрэбы Украіны.
   ()
Жаўнеры УС Літвы (ілюстрацыя)Фото: Shutterstock

Літва магла б накіраваць ва Украіну сваіх вайскоўцаў, - паведаміла карэспандэнту Польскага радыё ў Вільні прэм'ер-міністр краіны Інгрыда Шыманіце.  Гаворка ідзе пра трэніровачную місія. 

Кіраўнік урада Літвы звярнула ўвагу на тое, што літоўскі парламент раней дазволіў адпраўку вайскоўцаў ва Украіну.

-Як вы ведаеце, мы даўно рыхтуем вайскоўцаў у трэціх краінах або ў Літве. Таму мандат місіі, зацверджаны парламентам, дазваляе навучанне і на тэрыторыі Украіны.

Вядома, ёсць дадатковыя ўмовы. Для гэтага неабходна забяспечыць адпаведныя меры бяспекі, але ў прынцыпе літоўскі парламент стварыў для гэтага ўмовы.

Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце заявіла, што ў выпадку такога навучання неабходна таксама ўлічваць патрэбы Украіны.

iar/эж