Беларуская Служба

Расійскія захопнікі пачалі наступ на Харкаўскім кірунку 

10.05.2024 16:18
расійскія захопнік прасунуліся ў раёне Ваўчанска на кіламетр углыб Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе Украіны. 
       ()
Артылерыя УС Украіны падчас выканання баявой задачы (ілюстрацыя)Фота: paparazzza / Shutterstock.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу з прэзідэнткай Славаччыны Зузанай Чапутавай, якая з развітальным візітам наведвае Кіеў, пацвердзіў, што расійскія войскі пачалі новую хвалю наступальных дзеянняў на Харкаўскім кірунку:

-Украіна сустрэла іх там нашымі войскамі, брыгадамі і артылерыяй. Важна, што яны могуць нарошчваць і падцягваць больш сіл на гэтым кірунку.

Але нашы вайскоўцы, наша камандаванне ведала пра гэта і разлічвала свае сілы так, каб сустрэць ворага агнём. Зараз на гэтым напрамку ідзе жорсткі бой, мы сустрэлі іх агнём.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ва ўкраінскім кіраўніцтве, расійскія захопнік прасунуліся ў раёне Ваўчанска на кіламетр углыб Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе Украіны. Мясцовыя ўлады праводзяць эвакуацыю.

pap/iar/ez