Беларуская Служба

У Тбілісі на дэманстрацыю выйшла больш за 300 тысяч чалавек

12.05.2024 07:34
Тысячы грузін выйшлі на дэманстрацыю супраць урадавага законапраекту аб «замежных агентах».
Прыхільнікі грузінскай апазіцыі на маршы супраць законапраекта аб «замежных агентах» у цэнтры ТбілісіEPA/DAVID MDZINARISHVILI Dostawca: PAP/EPA.

Суботні «Еўрапейскі марш» доўжыўся шмат гадзін і сабраў агулам больш за 300 тысяч чалавек. На піку каля 200 000 чалавек адначасова прысутнічалі на плошчы Еўропы.

Грузіны пратэстуюць з сярэдзіны красавіка. Яны патрабуюць адклікаць з парламенту законапраект аб абмежаванні дзейнасці няўрадавых арганізацый і СМІ.

Дакумент створаны на ўзор расійскага рэпрэсіўнага закона «аб замежных агентах». Законапраект ужо прайшоў два чытанні ў парламенце. Аднак пад уплывам пратэстаў і негатыўных меркаванняў з боку краін Еўрасаюза прэм'ер-міністр Грузіі Іраклі Кабахідзэ заявіў, што ўрад гатовы ўнесці папраўкі ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі.

Грузінскія дэмакратычныя сілы не пагаджаюцца на такія змены, яны іх называюць «касметычнымі». Грузіны абвясцілі, што правядуць ноч з нядзелі на панядзелак перад будынкам парламента.

У панядзелак запланавана пасяджэнне парламенцкага прававога камітэта для падрыхтоўкі законапраекта да трэцяга чытання.

ПР/юл