Беларуская Служба

На «Еўрабачанні» перамог швейцарац Нэма

12.05.2024 09:11
Артыст перамог выканаўцаў з 24 краін, якія выступалі ў фінале ў шведскім Мальмё.
  ,  68-   ,
Прыхільнікі спевака Нэма, фіналіста 68-га конкурсу песні «Еўрабачанне», святкуюць падчас публічнага прагляду трансляцыі фіналу EPA/ADRIAN REUSSER Dostawca: PAP/EPA

Нэма праспяваў песню «Код», напісаную ў суаўтарстве з польскім кампазітарам Войцехам Костжэвай. Арганізатарам конкурсу ў наступным годзе будзе Швейцарыя, якую прадстаўляў артыст.

Першапачаткова ў фінале павінны былі прыняць удзел 26 краін, але прадстаўнік Галандыі быў дыскваліфікаваны. Конкурс транслявала Польскае тэлебачанне, а за яго ходам можна было сачыць таксама на сайтах Польскага радыё.

Конкурс песні «Еўрабачанне» праводзіцца з 1965 года. Гэта адна з самых папулярных міжнародных праграм у свеце. Польшча ўдзельнічае ў конкурсе з 1994 года.

ПР/юл