Беларуская Служба

Латвія выдзеліць Украіне 10 мільёнаў еўра на артылерыйскія боепрыпасы

15.05.2024 09:01
На працягу трох бліжэйшых гадоў Латвія мае намер аказаць ваенную падтрымку Украіне ў памеры 0,25 працэнта свайго ВУП.
РыгаMakalu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія выдзеліць 10 мільёнаў еўра на артылерыйскія боепрыпасы для ўкраінскіх узброеных сіл. У наступным месяцы Рыга таксама адправіць ва Украіну баявыя беспілотнікі. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Урад Латвіі прыняў рашэнне аб выдзяленні 10 мільёнаў еўра ў рамках чэшскай ініцыятывы боепрыпасаў. Сродкі плануецца прызначыць на закупку больш за 3 000 патронаў калібра 155 міліметраў. Кіраўнік Мінабароны Латвіі Андрыс Спрудс заявіў парталу LSM, што ўкраінскі бок назваў гэтыя патрэбы вельмі важнымі.

Больш за тое, у чэрвені латышы таксама маюць намер паставіць ва Украіну тысячу баявых беспілотнікаў. Раней Рыга накіравала ў Кіеў каля ста адзінак гэтага віду тэхнікі.

Сёлета і на працягу наступных двух гадоў Латвія мае намер аказаць ваенную падтрымку Украіне ў памеры 0,25 працэнта свайго ВУП.

IAR/аз

Дзяржсакратар ЗША ў Кіеве: Дапамога ўжо ідзе 

14.05.2024 16:36
Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіне неабходная як мага хутчэйшая вайсковая дапамога, асабліва сістэмы СПА