Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 491 тыс. чалавек забітымі

18.05.2024 11:41
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 200 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 491 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 560 танкаў, больш за 14 тыс. 590 бронемашын, больш за 12 тыс. 640 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 71 РСЗА, 2 тыс. 203 крылатыя ракеты, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 354 самалёты і 326 верталётаў.  

вс