Колькасць загінуўшых пры абстрэле базы адпачынку пад Харкавам павялічылася да 7 чалавек, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Агулам пацярпелі 28 чалавек.
Пра абстрэл базы адпачынку ў Маладанілаўскай абшчыне Харкаўскай вобласці стала вядома 19 траўня. Паводле інфармацыі Сінягубава, расіяне выкарыстоўвалі тактыку «двайных удараў» — нанеслі адзін удар з дапамогай сістэмы «Іскандэр-М», а праз некаторы час паўтарылі яго.
У Харкаве 20 траўня — дзень жалобы па загінулым людзям.
вх