Беларуская Служба

Ноччу расіяне атакавалі энергетычныя абʼекты ў Сумскай вобласці

22.05.2024 17:00
Паводле звестак супрацьпаветранай абароны Украіны, атака была нанесена з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў «Шахед».
Пасля ракетнага абстрэлу ўскраін ХаркаваPAP/Mykola Kalyeniak

Ноччу расіяне атакавалі з беспілотнікаў энергетычныя абʼекты ў Сумскай вобласці на паўночным усходзе Украіны. У выніку многія гарады засталіся без святла і вады.

Паводле звестак супрацьпаветранай абароны Украіны, атака была нанесена з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў «Шахед». Для масіраванай атакі расіяне выкарысталі ў агульнай складанасці 367 беспілотнікаў.

Паводле Генштаба УСУ, учора за суткі адбылося 94 прамыя сутыкненні з ворагам, найбольш жорсткія баі ідуць пад Харкавам. Там расійскія войскі дзесяць разоў спрабавалі выбіць украінскія часткі з пазіцый. Большасць з гэтых атак была адбітая.

IAR /аз

Больш за палову апытаных палякаў выказваецца за адпраўку ўкраінскіх прызыўнікоў на радзіму

16.05.2024 11:00
Паводле апытання, адправіць украінцаў з Польшчы прапануюць, перш за ўсё, людзі старэйшага ўзросту, жанчыны і жыхары малых гарадоў.