Беларуская Служба

ЗША не здымуць абмежаванняў на выкарыстанне Украінай амерыканскай зброі

23.05.2024 09:02
Украінскія ўлады звяртаюцца да ЗША з просьбай зняць гэтыя абмежаванні.
Харкаў PAP/Mykola Kalyeniak

Украінскія ўлады звяртаюцца да ЗША з просьбай зняць абмежаванні на выкарыстанне амерыканскай зброі і дазволіць ёй атакаваць аб'екты на тэрыторыі Расіі. Аднак Белы дом па-ранейшаму выступае супраць гэтага патрабавання.

Прэсавы сакратар Белага дому ў нацыянальнай бяспецы Джон Кірбі заявіў Польскаму радыё, што ЗША баяцца эскалацыі канфлікту:

-Мы не хочам, каб канфлікт абвастрыўся так, як Пуцін ужо сказаў, што гэта вайна паміж Захадам і Расіяй, таму што гэта не так. Таму мы занепакоеныя наступствамі прымянення амерыканскай зброі на расійскай тэрыторыі.

Прадстаўнік Белага дома паведаміў, што перамовы паміж Вашынгтонам і Кіевам аб умовах прымянення амерыканскай зброі яшчэ працягваюцца. Джон Кірбі таксама запэўніў, што ЗША дадуць Украіне неабходную зброю для абароны ўласнай тэрыторыі.

ав