Беларуская Служба

The Guardian: Палестынскія зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах у пустыні Негеў

24.05.2024 08:37
Зняволеных, паводле крыніц Guardian, прывязваюць да бальнічных ложкаў, ім закрываюць твары і прымушаюць насіць падгузнікі.
      ,   ,  2024 .
Ізраільскія салдаты каля мяжы з сектарам Газа, на поўдні Ізраіля, май 2024 года.EPA/ABIR SULTAN/PAP

У ізраільскім ізалятары ў пустыні Негеў зняволеных трымаюць у клетках з завязанымі вачыма і ў кайданках, паведамляе The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.

Ізраільская армія абвергла паведамленні аб цэнтры зняволення, у якім утрымліваюцца людзі, затрыманыя ў сектары Газа.

Двое інфарматараў, якія апісалі Guardian умовы ў ізалятары Сдэ Тэйман (Sde Teiman), кажуць, што затрыманыя падвяргаюцца фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту. Прынамсі аднаму чалавеку прыйшлося ампутаваць канечнасць з-за занадта доўгага знаходжання ў кайданках, распавялі інфарматары, якія працавалі ў лагеры.

Зняволеных, паводле крыніц Guardian, прывязваюць да бальнічных ложкаў, ім закрываюць твары і прымушаюць насіць падгузнікі.

У асноўным пад вартай знаходзяцца байцы палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС, якая 7 кастрычніка 2023 года напала на габрэйскую дзяржаву, што стала прычынай уварвання Ізраіля ў адказ у сектар Газа.

Лагер Сдэ Тэйман складаецца з дзвюх частак. Адзін з іх – агароджаная тэрыторыя, дзе ў клетках з абмежаваным перамяшчэннем утрымліваюцца каля 200 зняволеных. Другая частка лагера – гэта палявы шпіталь, дзе некалькі дзясяткаў чалавек з раненнямі, атрыманымі ў выніку вайны, прывязаныя да ложкаў і часта пазбаўленыя абязбольваючых, піша сайт Guardian.

Адзін з інфарматараў адзначае, што некаторых зняволеных праз некаторы час вызвалілі; «Ім не было прадʼяўлена абвінавачанне». Другі інфарматар, доктар, які працаваў у лагеры Сдэ Тэйман, сцвярджае, што параненых зняволеных трымалі голымі і апраналі на іх падгузнікі ў мэтах гігіены. Паводле яго слоў, іх раненні атрымалі ў выніку баявых дзеянняў.

Ізраільская армія ў адказ на гэтыя паведамленні заявіла, што зняволеныя ўтрымліваюцца ў адпаведнасці з узроўнем пагрозы, якую яны ўяўляюць, і ў адпаведных умовах. Падкрэслівалася, што кайданкі надзетыя такім чынам, каб затрыманыя не пакутавалі, і, акрамя таго, для гэтага зменены парадак.

Вайна ў сектары Газа, якая пачалася ў кастрычніку мінулага года з нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль і выкрадання больш за 240 закладнікаў, дагэтуль забрала больш за 35 000 жыццяў, паводле падлікаў міністэрства аховы здароўя ў сектары Газа. У сваёй статыстыцы міністэрства не робіць розніцы паміж ахвярамі сярод грамадзянскага насельніцтва і членамі палестынскіх груповак, якія загінулі ў баях.

PAP/вх