Сілы абароны Украіны за мінулыя суткі знішчылі 1140 расійскіх акупантаў, і агульныя варожыя страты перайшлі адзнаку ў 500 тысяч. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ на сваёй старонцы ў Facebook.
«Агульныя баявыя страты суперніка з 24.02.22 па 25.05.24 склалі каля 500080 чалавек», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама за мінулыя суткі знішчана: 15 танкаў, 11 ББМ, 27 артылерыйскіх сістэм, 2 РСЗА, 1 сродак СПА, 39 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў, 3 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.
Таксама паведамляецца аб знішчэнні 4 БПЛА суперніка. У той жа час у Генштабе паведамілі, што ў сувязі з пастаянным паступленнем удакладненых разведвальных даных, узнікла неабходнасць карэктавання некаторых пазіцый агульных страт праціўніка – БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню.
«Таму агульная лічба скарэктаваная, а страты за суткі падаюцца ў звычайным рэжыме», – адзначаюць у Генштабе.
Паводле дадзеных на сайце, агульная колькасць знішчаных БПЛА складае 10414, таму, калі параўноўваць з дадзенымі за мінулыя суткі (10401), то колькасць знішчаных БПЛА суперніка складае 13.
нг