Беларуская Служба

У выніку пратэстаў дыспетчараў у парыжскім аэрапорце адменена больш за 70% рэйсаў

25.05.2024 11:02
Гэта трывожны сігнал перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы. 
   Orly  .
У парыжскім аэрапорце Orly бастуюць авіядыспетчары.Фота: Shutterstock/Tupungato

Забастоўка ў другім па велічыні аэрапорце Францыі - Orly - азначае сур'ёзныя цяжкасці для тысяч пасажыраў, якія плануюць ляцець або перасаджвацца ў Парыжы. Аднак адзіны прамы рэйс у Польшчу — Варшава-Орлі, які выконвае Wizzair — не адмянілі. Пратэст таксама парушае працу іншых французскіх аэрапортаў.

Працу Orly ускладніла адна з арганізацый, якія яднаюць авіядыспетчараў. Прафсаюзныя дзеячы патрабуюць працаўладкавання большай колькасці персаналу ў сувязі з планаванай рэформай правіл паветранага руху ў Францыі.

Гэта чарговая акцыя пратэсту ў французскіх аэрапортах за апошнія месяцы. Каментатары кажуць, што гэта трывожны сігнал перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы. Улетку іх чакаюць тысячы спартсменаў і мільёны балельшчыкаў з усяго свету. Пакуль што кантралёры не абвяшчаюць забастовак падчас Гульняў, у адрозненні ад працаўнікоў парыжскага грамадскага транспарту і дзяржсектара.

нг