Беларуская Служба

Кіраўнік НАТА заклікае членаў альянсу дазволіць біць па Расіі заходняй зброяй

25.05.2024 15:12
Вялікабрытанія ўжо дала зялёнае святло на ўдары па Расіі з украінскай тэрыторыі зброяй, атрыманай ад брытанцаў.
 .
Енс Столтэнберг.Фота: Польскае радыё для Украіны

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заклікае членаў НАТА дазволіць Украіне выкарыстоўваць сваю зброю для ўдараў па ваенных аб'ектах у Расіі. Дагэтуль, напрыклад, ЗША выступалі супраць выкарыстання ў гэтых мэтах амерыканскай зброі, якую пастаўляюць Украіне.

У інтэрв'ю The Economist Енс Столтэнберг заявіў, што Украіна знаходзіцца пад ударам і мае права на самаабарону.

- Варта перагледзець абмежаванні на выкарыстанне заходняй зброі, таму што баі вядуцца ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы - асабліва ў Харкаўскай вобласці. Калі Украіна не будзе мець права наносіць удары па ваенных аб'ектах на расійскай тэрыторыі, ёй будзе цяжка рэалізаваць права на самаабарону. А самаабарона законная, і, дазваляючы атакі супраць Расіі, мы даем Украіне магчымасць рэалізаваць гэтае права.

У пачатку месяца Вялікабрытанія дала зялёнае святло на ўдары па Расіі з украінскай тэрыторыі зброяй, атрыманай ад брытанцаў.

IAR/нг