Беларуская Служба

Інстытут даследаванняў вайны: Беларусь удзельнічае ў расійскіх інфармацыйных аперацыях

29.05.2024 14:31
Інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на апраўданне дзеянняў Расіі і Беларусі як адказ на нібыта агрэсію Захаду.
Аляксандр Лукашэнкакрыніца: ТК- Пул Першага

Эксперты амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны прыйшлі да высновы, што Аляксандр Лукашэнка ўцягвае Беларусь у расійскія інфармацыйныя аперацыі, накіраваныя на апраўданне дзеянняў Расіі і Беларусі як абарончых у адказ на нібыта агрэсію Захаду.

Гэта высновы амерыканскіх экспертаў пасля ўчорашняга выступу Лукашэнкі ў Магілёве, дзе беларускі дыктатар заявіў, што «Захад вядзе супраць Беларусі гібрыдную вайну і спрабуе ўцягнуць Беларусь у іншыя ваенныя канфлікты».

Амерыканцы таксама адзначылі, што Беларусь з’яўляецца адным з бакоў у вайне Расіі ва Украіне, таму што дазволіла Расіі выкарыстоўваць сваю дзяржаўную тэрыторыю для ажыццяўлення поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе і дапамагае Расіі ў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

Аднак сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што беларускае войска і большасць насельніцтва краіны не хочуць вайны і не падтрымліваюць расійскай агрэсіі супраць Украіны.

IAR/аз

Ці Захад недаацаніў Расію?

23.05.2024 11:45
Расія аднаўляе свой ваенны патэнцыял хутчэй, чым чакалі Злучаныя Штаты Амерыкі.

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

29.05.2024 10:40
Пра гэта падчас сустрэчы ў кіраўніком беларускага МЗС 29 траўня ў Мінску заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта.