Беларуская Служба

Балгары адмаўляюцца ад расійскіх паставак ядзернага паліва

30.05.2024 13:31
Сыравіну для вытворчасці энергіі будуць пастаўляць ім амерыканцы або французы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. АЭСФота: WikimediaImages/pixabay.com/CC0

Кіраўніцтва адзінай у краіне атамнай электрастанцыі ў балгарскім Казладуі заявіла, што парывае кантракт з пастаўшчыком расійскага ядзернага паліва. Раней назапашанае паліва будзе служыць рэзервам для АЭС.

Учора на адным з энергаблокаў пачалі дадаваць першую партыі паліва, пастаўленага амерыканцамі. Па словах прадстаўнікоў Казладуйскай станцыі, кошт сыравіны, атрыманай з ЗША, аналагічны цане расійскага паліва.

Таксама балгары вядуць перамовы з французамі, якія маглі б пастаўляць паліва на іншыя блокі.

Скасаванне кантракту з расіянамі з'яўляецца яшчэ адным элементам незалежнасці Балгарыі ад паставак энергіі з Расіі. Раней улады дзяржавы вырашылі адмовіцца ад расійскіх газу і сырой нафты.

Адзіная ў Балгарыі атамная электрастанцыя забяспечвае каля траціны патрэбаў у энергіі гэтай краіны, дзе пражывае шэсць з паловай мільёнаў чалавек.

IAR/нг