«Украіне патрэбна прадказальная падтрымка», заявіў у Празе Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Ён хоча, каб падчас ліпеньскага саміту ў Вашынгтоне саюзнікі ўзялі на сябе абавязацельствы аб пастаяннай фінансавай падтрымцы.
Падчас сустрэчы міністраў замежных справаў НАТА ў Празе, якая праходзіць у рамках падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту, Енс Столтэнберг патлумачыў, што ідэя палягае ў тым, каб пазбегнуць сітуацыі апошніх месяцаў.
– Былі перабоі і затрымкі паставак боепрыпасаў ад саюзнікаў па НАТА, што ўскладняла ўкраінцам абарону. Каб забяспечыць большую прадказальнасць і моцную падтрымку, мы павінны павялічыць ролю НАТА і ўвесці шматгадовае фінансавае абавязацельства.
Генеральны сакратар Альянсу чакае, што на саміце ў Вашынгтоне таксама будуць прынятыя рашэнні адносна павелічэння ролі НАТА ў каардынацыі паставак зброі ва Украіну і навучанні ўкраінскіх вайскоўцаў.
яс/IAR