Беларуская Служба

Зяленскі: ЗША дазволілі Украіне знішчэнне аб'ектаў у Расіі

31.05.2024 15:23
Раней Кіеў дамагаўся дазволу атакаваць расіян на іх тэрыторыі заходнімі, у першую чаргу амерыканскімі ракетамі.
Вайна ва Украінеhttps://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

ЗША дазваляюць украінцам у абмежаных размерах атакаваць абʼекты на тэрыторыі Расіі. Пра гэта ўкраінскім СМІ паведаміла прэс-служба прэзідэнта Зяленскага. Раней Кіеў дамагаўся дазволу атакаваць расіян на іх тэрыторыі заходнімі, у першую чаргу амерыканскімі ракетамі.

Інтэрнэт-партал «Украінская праўда» цытуе заяву прэс-сакратара прэзідэнта Зяленскага Сяргея Нікіфарава, які сказаў, што Украіна атрымлівае па дыпламатычных каналах пазітыўныя сігналы аб абмежаваным выкарыстанні амерыканскай зброі на тэрыторыі Расіі. Дазвол будзе распаўсюджвацца толькі на тэрыторыі, якая знаходзіцца блізка да Харкаўскай вобласці Украіны. Раней пра такі дазвол пісала і заходняя прэса.

Гэта таксама пацвердзіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Тры тыдні таму расійскія войскі ажыццявілі наступ на Украіну з Белгародскай вобласці. Зараз яны рыхтуюць чарговую хвалю. Таксама расіяне абстрэльваюць Харкаў з прымежных раёнаў з ракет С-300 і кіраваных авіябомбаў.

яс/IAR