Беларуская Служба

Нідэрланды не будуць забараняць выкарыстоўваць F-16 для нанясення ўдараў па цэлях на тэрыторыі РФ

03.06.2024 19:03
«Паколькі мы яе перадалі Украіне, Украіна вырашае, як яе выкарыстоўваць». 
F-16
F-16 OLIVIER HOSLET

Міністар абароны Нідэрландаў Кайса Алангрен заявіла, што яе краіна дасць Украіне дазвол на выкарыстанне перададзеных знішчальнікаў F-16, у тым ліку для нанясення ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расіі.

«Мы прымяняем (да самалётаў – Рэд.) той жа прынцып, што і да ўсіх астатніх паставак зброі – паколькі мы яе перадалі Украіне, Украіна вырашае, як яе выкарыстоўваць. Мы толькі просім выконваць міжнароднае права і права на самаабарону, так што, як гэта вызначана ў Статуце ААН, яны могуць выкарыстоўваць зброю, каб паражаць ваенныя мэты, якія яны павінны паражаць у мэтах самаабароны».

Алангрен была сярод афіцыйных асоб, якія заклікалі да адмены абмежаванняў на выкарыстанне Украінай заходняй зброі тымі саюзнікамі, якія іх увялі.
Міністар таксама выказала надзею, што пасля перадачы паўнамоцтваў новаму ўраду палітыка падтрымкі Украіны захаваецца.

«Я лічу вельмі важным, каб мы працягвалі выконваць гэтую ролю. Я бачыла праграму новага ўрада, і яна прадугледжвае працяг падтрымкі Украіны і сцвярджае, што ўрад шануе супрацоўніцтва ў ЕС і НАТА», – сказаў Алангрен.

ав/Украінская праўда