Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 200 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 512 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 790 танкаў, больш за 15 тыс. бронемашын, больш за 13 тыс. 340 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 92 РСЗА, 2 тыс. 268 крылатых ракет, 27 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 357 самалётаў і 326 верталётаў.
вс