Беларуская Служба

Украінцы знішчылі ля берагоў Крыма буксір Чарнаморскага флоту Расіі

06.06.2024 18:30
Гэта чарговая паспяховая акцыя Украіны ля берагоў акупаванага Крыма.
Раней украінцы знішчылі карвет «Сяргей Котаў»Авторство: Mil.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=146121461

Украінцы знішчылі буксір Чарнаморскага флоту Расіі. Гэта чарговая паспяховая акцыя Украіны ля берагоў акупаванага Крыма. Атаку здзейсніла ўкраінская вайсковая выведка.

Як гаворыцца ў паведамленні, гэта адбылося ў адным з заліваў каля горада Чарнаморскае на Крымскім паўвостраве. Мэтай паспяховага ўдару стаў буксір 498 «Сатурн». Якой зброяй было знішчана судна, не ўдакладняецца, але, паводле апублікаванага відэазапісу, у буксір трапілі плывучыя дроны. Верагодна, гэта былі беспілотнікі MAGURA V-5 украінскай вытворчасці.

Тыдзень таму таксама ля берагоў Крыма з дапамогай такой жа тэхнікі быў знішчаны невялікі расійскі катэр. Раней украінцы знішчылі карвет «Сяргей Котаў», вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў» і ракетны катэр «Іванавец».

IAR/аз

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 512 тыс. чалавек забітымі

04.06.2024 10:17
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.