Кіраўнік брытанскай дыпламатыі Дэвід Кэмеран стаў ахвярай махлярства – яму здалося, што размаўляе з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Містыфікацыю раскрыў сам брытанскі палітык.
Ашуканец, які выдаваў сябе за экс-прэзідэнта Украіны, спачатку абмяняўся некалькімі паведамленнямі з Дэвідам Кэмеранам, а затым яны абодва пагутарылі па відэасувязі, паведаміў прэс-сакратар брытанскага МЗС.
Сама размова выклікала падазрэнні ў кіраўніка брытанскай дыпламатыі, паколькі той, хто тэлефанаваў, хацеў атрымаць кантактную інфармацыю ад брытанскага палітыка, што ў выніку прывяло да спынення размовы.
Паведамляецца, да размовы з ашуканцам дайшло цягам апошніх дзён.
Нагадваем, ахвярамі падобных махлярстваў у 2022 годзе сталі тагачасныя міністры абароны і ўнутраных спраў Бэн Уолес і Прыці Патэль. Тады ў правакацыі брытанскія ўлады абвінавацілі Расію. У выпадку з Дэвідам Кэмеранам МЗС Вялікабрытаніі не паведамляе, хто можа стаяць за махлярствам.
Паводле экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, гэта была аперацыя расійскіх службаў. «Хацеў бы расчараваць усіх, хто лічыць, што актывізацыя пранкераў і іх званкі еўрапейскім лідарам – гэта проста жарт», – напісаў палітык на платформе X. Ён нагадаў, што Расія ваюе не толькі з Украінай, «але і з усёй абʼяднанай Еўропай і цывілізаваным светам».
IAR/аз