Амбасадар Ізраіля пры ААН абураны тым, што армія яго краіны была ўнесена ў чорны спіс ААН. Ізраільскаму дыпламату паведамілі, што ў яшчэ неапублікаваным дакладзе Генсакратара ААН, Ізраіль згадваецца ў ліку краін, якія недастаткова абараняюць дзяцей падчас вайны.
Амбасадар Гілад Эрдан сцвярджае, што ізраільская армія самая маральная ў свеце. «Гэта амаральнае рашэнне, якое падтрымлівае тэрарызм і ўзнагароджвае ХАМАС», – сказаў дыпламат.
На яго думку, наступствам унясення Ізраіля ў чорны спіс ААН будзе тое, што ХАМАС працягне выкарыстоўваць школы і бальніцы ў якасці месцаў прытулку для тэрарыстаў.
Поўны тэкст справаздачы будзе апублікаваць у канцы бягучага месяца. Яна ўключае ў сябе 20 рэгіёнаў узброеных канфліктаў у свеце.
У 2022 годзе ААН папярэдзіла Ізраіль змяніць сваю палітыку, калі ён не хоча трапіць у згаданы спіс.
IAR/аз