Беларуская Служба

Генеральны сакратар НАТА адрэагаваў на пакт КНДР і Расіі

20.06.2024 10:09
Падчас візіту ў Пхеньян Пуцін дамовіўся аб «стратэгічным партнёрстве» з КНДР.
Генеральны сакратар НАТА Енс СтолтэнбергPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Пагадненне аб стратэгічным партнёрстве Расіі з Паўночнай Карэяй дэманструе моцную ўзгодненасць паміж аўтарытарнымі рэжымамі. І на фоне гэтых падзей важнае адзінства дэмакратый, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Генеральны сакратар адрэагаваў такім чынам на тое, што расійскі дыктатар Пуцін падпісаў дамову са сваім паўночнакарэйскім калегам Кім Чэн Ынам.

Паводле яго слоў, КНДР прадаставіла Расіі «вялікую колькасць боепрыпасаў». Столтэнберг таксама згадаў Кітай і Іран.

«Мы павінны разумець, што аўтарытарныя дзяржавы ўсё больш аб'ядноўваюцца. Яны падтрымліваюць адна адну так, як мы ніколі раней не бачылі. У той час пакуль яны ўсё больш абʼядноўваюцца – такія аўтарытарныя рэжымы, як Паўночная Карэя, Кітай, Іран, Расія – яшчэ важней, каб мы былі адзіныя як краіны, якія вераць у свабоду і дэмакратыю», – падкрэсліў Столтэнберг.

Паводле яго слоў, паглыбленне кантактаў паміж Расіі і іншымі азіяцкімі краінамі азначае, што для НАТА становіцца ўсё больш важным супрацоўніцтва з саюзнікамі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Падчас візіту ў Пхеньян Пуцін дамовіўся аб «стратэгічным партнёрстве» з КНДР. Кім Чэн Ын выказаў поўную падтрымку вайны Расіі ва Украіне. Пасля КНДР Пуцін прыбыў у Вʼетнам.

вс