Беларуская Служба

Румынія перадасць Украіне сістэму Patriot

20.06.2024 21:05
Адпаведнае рашэнне 20 чэрвеня прыняў Вышэйшы савет абароны Румыніі.
   Patriot
Зенітны ракетны комплекс Patriot Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA/German Patriot/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Румынія перадасць Украіне сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot, паведаміла прэс-служба адміністрацыі прэзідэнта краіны.

Адпаведнае рашэнне 20 чэрвеня прыняў Вышэйшы савет абароны Румыніі, які ўзначальвае прэзідэнт краіны Клаўс Ёханіс.

«Румынія падтрымлівае Украіну з пачатку канфлікту, разумеючы драматычнасць сітуацыі, асабліва з пункту гледжання забеспячэння асноўных абаронных сістэм у супрацьдзеянні агрэсіі, развязанай Расіяй, якая знішчае гарадскія раёны і крытычную інфраструктуру Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час адзначаецца, што ахвяраванне будзе зробленае пры ўмове, што Румынія працягне перамовы з саюзнікамі, асабліва з ЗША, з мэтай атрымання аналагічнай ці эквівалентнай сістэмы СПА.

вс