Ноччу расіяне зладзілі масавы абстрэл аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку атакі ёсць разбурэнні ў Львоўскай і Запарожскай абласцях. У Запарожжы пацярпелі двое энергетыкаў. Пацярпелых даставілі ў бальніцу.
У Львоўскай вобласці адбыўся пажар на аб'екце, які абстралялі. На месцы працуюць пажарныя. Інфармацыі аб пацярпелых у выніку нападу няма. Ёсць пашкоджанні і ў Івана-Франкоўскай вобласці. У сталіцы вобласці пашкоджаныя жылыя дамы і дзіцячы сад — у будынках выбітыя вокны.
З-за масіраванай расійскай атакі ва Украіне ўначы Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы падняла ў паветра польскія і саюзніцкія вайсковыя самалёты. Машыны патрулявалі неба над паўднёва-ўсходняй Польшчай.
ПР/юл