Першы транш замарожаных расійскіх актываў Украіна атрымае ўжо на наступным тыдні, – заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль у Люксембургу. Гаворка ідзе пра прыбыткі ад заблакаваных пад еўрапейскімі санкцыямі актываў Цэнтрабанка Расіі:
-Украіне патрэбна больш дапамогі і патрэбна больш дапамогі менавіта цяпер, улетку. І я спадзяюся, што міністры падтрымаюць падрыхтаваную намі прапанову павялічыць гэтую падтрымку за кошт прыбыткаў ад расійскіх актываў.
Грошы прызначаныя на ваенную падтрымку Украіны, а рашэнне павінна быць прынятае неадкладна.
Вугоршчына адзіная краіна ЕС, якая выступае супраць гэтага, але, паводле Жазэпа Барэля, ёсць юрыдычныя варыянты абыходу вугорскага вета.
ЕС у рамках санкцый замарозіў актывы Цэнтрабанка Расіі на суму каля 200 млрд еўра. Прыбытак ад іх ацэньваецца ў 2,5 -3 млрд еўра ў год. І менавіта столькі атрымае Украіна. 90% гэтай сумы пойдзе на набыццё зброі, 10% – на аднаўленне Украіны.
iar/эж