Беларуская Служба

Паводле ваенных экспертаў, расіяне ўсё больш адчуваюць недахоп вайскоўцаў

25.06.2024 10:59
Мінімальная мэта расіян ужо шмат месяцаў застаецца нязьменнай – акупаваць увесь Данбас.
.
У. ПуцінPAP/EPA/VYACHESLAV PROKOFYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Украіна абараняецца на Данбасе і спрабуе контратакаваць у Харкаўскай вобласці. Паводле ваенных экспертаў, расіяне ўсё больш адчуваюць недахоп вайскоўцаў.

Расіяне, якія нясуць цяжкія страты, усё больш адчуваюць недахоп у кадрах. Яны перакідваюць на фронт войскі з далёкіх куткоў Расіі. Украінскі вайсковы эксперт палкоўнік Пятро Чэрнік у эфіры тэлеканала «Інтэр» адзначыў, што агрэсар сцягвае падраздзяленні з паўночных межаў Расіі і Далёкага Усходу. Ён дадаў, што войскі, якія расіяне ўвядуць адтуль ва Украіну, не вернуцца дадому. На думку аналітыка, у Крамлі таксама ёсць праблемы з наборам асабістага складу новаствораных брыгад. У цяперашні час яна мабілізуе каля 30 тысяч чалавек у месяц. Ім трэба больш за 40.

Мінімальная мэта расіян ужо шмат месяцаў застаецца нязьменнай – акупаваць увесь Данбас. Асноўны кірунак расійскіх удараў у Данецкай вобласці – Курахоўскі і Пакроўскі напрамкі. Аднак інтэнсіўнасць расійскіх штурмаў у памежных раёнах на поўнач ад Харкава значна знізілася. Там украінцы спрабуюць вызваліць часткова акупаваны горад Ваўчанск.

ав