Уладзімір Зяленскі разам з галоўным камісарам Сырскім і новым камандуючым Аб'яднанымі сіламі генералам Гнатавым накіраваліся ў Данецкую вобласць.
Прэзідэнт Украіны афіцыйна прадставіў Андрэя Гнатава «ўсім адказным за абарону Данецкай вобласці», а таксама выслухаў даклады непасрэдна з пазіцый.
Я быў рады асабіста пабачыць і падзякаваць нашай 110-й брыгадзе і 47-й брыгадзе — абсалютна гераічныя, выніковыя хлопцы, заявіў Зяленскі. Прэзідэнт таксама падзякаваў украінскім баявым медыкам.
Таксама Зяленскі правёў нараду па пытаннях бяспекі і падтрымкі насельніцтва Данецкай вобласці.
ПР/юл