Беларуская Служба

Украінцы адбілі больш за 40 расійскіх атак толькі на адным напрамку

26.06.2024 13:03
Найбольш інтэнсіўна расіяне атакуюць у Данецкай вобласці — яны ўжо шмат тыдняў спрабуюць прасунуцца ў бок Пакроўскага.
Ілюстрацыйны здымакEPA/UKRAINIAN ARMY / OLEG PETRASIUK Dostawca: PAP/EPA.

Паводле дадзеных украінскага генштабу, са 123 учорашніх баявых сутыкненняў з акупантамі больш за 40 адбыліся на гэтым участку.

Пакроўск - стратэгічнае месца. Агрэсар выкарыстоўвае там пяхоту і артылерыю, заявіў у эфіры тэлеканала ICTV прэс-афіцэр 59-й асобнай а брыгады, якая ваюе на Пакроўскім напрамку, Сяргей Ціхоцкі.

Вайсковец падкрэсліў, што расійская артылерыя працуе практычна кругласутачна. Праціўнік атакуе невялікімі групамі пяхоты з пяці-шасці вайскоўцаў, у тым ліку аснашчаных сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, што ўскладняе працу ўкраінскіх беспілотнікаў. Таксама расіяне выкарыстоўваюць кіраваныя авіябомбы.

Акупанты таксама атакуюць украінскія пазіцыі на іншых участках фронту ў Данбасе, спрабуючы захапіць Тарэцк і Часаў Яр. Праціўнік страчвае бранетэхніку, але працягвае штурмы сіламі пяхоты.

Украінцы таксама абараняюцца на поўначы Харкаўскай вобласці, хоць інтэнсіўнасць расійскага наступу там апошнім часам знізілася.

ПР/юл