Падчас абстрэлу загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пацярпеў 31 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей.
Кіраўнік мясцовай адміністрацыі паведаміў, што пашкоджаны аб'ект крытычнай інфраструктуры, крама і жылыя дамы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады працягваюць рабіць усё магчымае, каб бараніць гарады ад расійскіх нападаў.
Адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні ў выніку расійскіх абстрэлаў у Херсонскай вобласці за апошнія суткі, паведаміў у нядзелю кіраўнік гэтага рэгіёну Аляксандр Пракудзін.
Губернатар паведаміў, што расійскія войскі абстралялі жылыя масівы ў Херсонскай вобласці, пашкоджаныя два шматкватэрныя жылыя дамы і 11 аднакватэрных дамоў.
ПР/РАР/юл