Беларуская Служба

АБСЕ прызнала дзеянні Расіі генацыдам украінскага народа

30.06.2024 10:54
У дзень адкрыцця летняй сесіі ў Бухарэсце Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой асуджае 10-гадовую ўзброеную агрэсію РФ супраць Украіны і прызнае дзеянні расійскага ваенна-палітычнае кіраўніцтва і ўзброеных сіл у ходзе поўнамаштабнага ўварвання генацыду ўкраінскага народа.
Ілюстрацыйны здымак EPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Вярхоўнай Рады і кіраўнік Спецкамісіі па абароне ВПЛ, член парламенцкай дэлегацыі Павел Фралоў.

Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала ўсе 53 краіны-ўдзельніцы АБСЕ прыкласці намаганні для дэакупацыі Крыма і ўсіх акупаваных тэрыторый Украіны, падтрымаўшы Формулу міру ды Крымскую платформу.

Арганізацыя заклікала таксама стварыць Спецыяльны трыбунал для судовага пераследу Расійскай Федэрацыі за злачынствы, учыненыя падчас агрэсіўнай вайны супраць Украіны, для правядзення расследавання на міжнародным і нацыянальным узроўнях масавых злачынстваў, забойстваў, катаванняў, згвалтаванняў здзейсненых расійскай арміяй.

ПА АБСЕ прызнала прэзідэнцкія выбары 2024 года ў Расійскай Федэрацыі сфальсіфікаванымі ды заклікала забараніць імпарт расійскага звадкаванага газу ў Еўрасаюз, рээкспарт і транзіт праз парты ЕС.

У дакуменце таксама зазначаецца, што неабходнай умовай для ўсталявання трывалага міру з'яўляецца дэкаланізацыя Расійскай Федэрацыі.

юл