Беларуская Служба

У Кіеве раскрытыкавалі прапанову Віктара Орбана аб аднабаковым спыненні агню

03.07.2024 13:04
Падчас візіту ва Украіну прэм'ер-міністр Венгрыі прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму разгледзець магчымасць прыпынення ваенных дзеянняў. 
-     , 2.07.2024
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у Кіеве, 2.07.2024EPA/SERGEY DOLZHENKO

Падчас візіту ва Украіну прэм'ер-міністр Венгрыі прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму разгледзець магчымасць прыпынення ваенных дзеянняў. На думку Орбана, гэта паскорыць мірныя перамовы.

На думку дарадцы ў офісе прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, такая прапанова «ўсё пераварочвае з ног на галаву».

«Агрэсар – гэта пуцінская Расія, і калі нехта прапануе дзяржаве, на якую напалі, адмовіцца ад абароны, гэта азначае, што ён прапануе агрэсару дабіць гэтую дзяржаву», – сказаў украінскі палітык у інтэрвʼю тэлеканалу «Дождж».

Па словах Міхаіла Падаляка, Масква хоча, каб украінская армія ўстрымалася ад абстрэлаў расійскіх тэрыторый, што дасць Расіі час аднавіць свае сілы.

Украіна абвясціла сваю формулу міру ўжо ў першыя месяцы вайны. Найважнейшыя пункты тычацца двухбаковага спынення баявых дзеянняў і вываду войскаў агрэсара з усіх абласцей Украіны, уключаючы Крым і Данбас.

яс/IAR