Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 547 тыс. чалавек забітымі

04.07.2024 09:42
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 200 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 547 тыс. 470 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 8 тыс. 123 танкі, больш за 15 тыс. 600 бронемашын, больш за 14 тыс. 770 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 115 РСЗА, 2 тыс. 342 крылатыя ракеты, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 360 самалётаў і 326 верталётаў.

вс