Група беспілотнікаў атакавала НПЗ у Растове-на-Доне. Відавочцы паведамляюць, што ў выніку збіцця некалькіх машын у многіх месцах узніклі пажары. Агонь у асноўным назіраўся на левым беразе Дона ў раёне Азова і Батайска. Таксама беспілотнікі білі па горадзе Прыморска-Ахтарск на Кубані. Выбухі пашкодзілі шматпавярховы жылы дом і частку энергетычнай інфраструктуры.
Украіна кожны дзень з артылерыі і беспілотнікаў атакуе расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, склады паліва і боепрыпасаў, каб затрымаць пастаўкі войскам на фронце.
яс/IAR