Беларуская Служба

Нічога пра Украіну без Украіны – так каментуюць візіт Віктара Орбана ў Маскву ў МЗС Украіны

05.07.2024 17:05
Прэм'ер-міністр Венгрыі назваў свой візіт у расійскую сталіцу «мірнай місіяй». 
Втктар Орбан і Уладзімір ПуцінEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

Прэм'ер-міністр Венгрыі сустрэўся ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. Свой візіт у расійскую сталіцу ён назваў «мірнай місіяй». Раней, 2 ліпеня, венгерскі лідар наведаў Кіеў.

Як чытаем у заяве ўкраінскага МЗС, візіт Віктара Орбана не быў узгоднены з уладамі ў Кіеве. Украінскі бок заяўляе, што нязменным для ўкраінскай дзяржавы застаецца прынцып, што ніякіх дамоўленасцей адносна Украіны без удзелу Украіны быць не можа.

Адзіны шлях да міру – гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, аб чым гаварылася на нядаўнім мірным саміце ў Швейцарыі, у якім удзельнічала і Венгрыя.

Падчас аўторкавага візіту ў Кіеў прэмʼер-міністр Венгрыі на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім сцвярджаў, што пачаткам мірнага працэсу павінна стаць спыненне агню і замарозка канфлікту.

Тым часам Масква мір ставіць у залежнасць ад перадачы ёй чатырох украінскіх абласцей і дамагаецца адмовы Кіева ад імкнення да сяброўства ў НАТА.

яс/IAR