Беларуская Служба

Інстытут вывучэння вайны: Віктар Орбан хоча адцягнуць увагу Захаду ад дапамогі Украіне

07.07.2024 09:50
Амерыканскія аналітыкі адзначаюць, што гэта выгадна Уладзіміру Пуціну, які хоча паменшыць еўрапейскую падтрымку Кіева.
-
Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар ОрбанPAP/EPA/ALEXEY MAISHEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны лічыць, што прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан хоча адцягнуць увагу Захаду ад дапамогі Украіне. Пазаўчора палітык наведаў Маскву, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным.

На думку аналітыкаў з інстытута, вугорскі прэм’ер хоча перанакіраваць увагу заходніх палітыкаў на магчымыя перамовы аб спыненні вайны ва Украіне. Гэта выгадна Уладзіміру Пуціну, які хоча паменшыць еўрапейскую падтрымку Кіева.

Амерыканскія аналітыкі адзначаюць, што Орбан пазіцыянуе сябе як патэнцыйнага пасярэдніка ў мірных перамовах па справе Украіны.

Нагадваем, Венгрыя цягам бягучага паўгоддзя старшынствуе ў Еўрасаюзе, але візіт Орбана ў Маскву не быў узгоднены з Еўракамісіяй.

IAR/яс

Белы дом раскрытыкаваў паездку венгерскага прэмʼера ў Маскву

06.07.2024 07:02
Візіт не будзе спрыяць міру, канстатавала прадстаўніца Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Эдрыен Уотсан.